100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе
22 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе».
Дызайн Т.Кузняцовай.
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
22 студзеня беларускай дыпламатычнай службе спаўняецца 100 гадоў. У гэты дзень далёкага 1919 года ў газеце «Звязда» было змешчана першае публічнае паведамленне аб пачатку дзейнасці Камісарыята па замежных справах ССРБ і вызначана месца яго размяшчэння — горад Мінск. Менавіта гэту дату прынята лічыць пачаткам гісторыі знешнепалітычнага ведамства нашай краіны.
За 100 гадоў у структуры змянілася многае, але задачы засталіся ранейшымі: абараняць нацыянальныя інтарэсы, забяспечваць бяспеку і годна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.
На блоку — эмблема Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. У аснове спецштэмпеля — пячатка Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР у РСФСР.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.