Паслугі
Тарыфы

100 гадоў фінансавай сістэме Беларусі



5 снежня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў фінансавай сістэме Беларусі».

Дызайн Т.Кузняцовай.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».

7 студзеня 2019 года Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь спаўняецца 100 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1919 годзе быў створаны Камісарыят фінансаў, ператвораны ў лютым у Народны камісарыят фінансаў.
Прайшоўшы доўгі, нялёгкі шлях станаўлення і развіцця, галоўная фінансавая ўстанова рэспублікі сёння зладжана выконвае задачы па рацыянальным выкарыстанні дзяржаўных сродкаў і забеспячэнні бюджэту краіны фінансавымі рэсурсамі.

У аснове маркі і спецштэмпеля — эмблема фінансавых органаў Рэспублікі Беларусь.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.