Паслугі
Тарыфы

25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан



23 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан».

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн Т.Кузняцовай.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан усталяваны 21 студзеня 1993 года.
Прыярытэтам супрацоўніцтва з'яўляецца ўстойлівае развіццё дзяржаў, забеспячэнне бяспекі, стабільнасці і ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне.
Інтэнсіўны дыялог праходзіць у культурна-гуманітарнай сферы. Праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі ўзбекскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай культуры ў Рэспубліцы Узбекістан. Развіваецца супрацоўніцтва па лініі нацыянальных дыяспар і сродкаў масавай інфармацыі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.