Паслугі
Тарыфы

Дзіцячая філатэлія. Кацяняты

 
18 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Бенгальская», «Мэйн-кун», «Скоціш фолд», «Брытанская караткашэрсная» з серыі «Кацяняты».
 
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Прадстаўнікі бенгальскай кошкі добрыя, пяшчотныя, дружалюбныя. Валодаюць шырокім гукавым дыяпазонам. Караткашэрсныя, колеравая палітра шэрсці ўтрымлівае мноства цікавых афарбовак, якія робяць бенгальскую кошку непаўторнай.
 
Мэйн-куны маюць міралюбівы і памяркоўны характар. Гуллівыя і неверагодна ласкавыя з маленькімі дзецьмі. Дзякуючы буйным вушам і характэрным пэндзлікам на іх кончыках, вельмі напамінаюць рысяў.
 
Скоціш фолд (шатландская аблавухая кошка) — вельмі прывабная парода, кошкі маюць незвычайны выгляд, плюшавую шэрсць самай разнастайнай афарбоўкі. Вельмі дружалюбныя і спакойныя. Кацяняты нараджаюцца з аднолькава прыціснутымі вушкамі.
 
Брытанская караткашэрсная кошка — яркі прадстаўнік старэйшых парод, афіцыйна зафіксаваны больш за 100 гадоў назад. Мае добры, рахманы нораў, лёгка ўжываецца з чалавекам. Галоўным адрозненнем пароды з'яўляецца скурная складка вакол круглай і масіўнай галавы.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім феліналагічным цэнтрам «Феліта».
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Дызайн М.Віткоўскай. Фота кошкі пароды скоціш фолд Г. і А.Абаевых.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.