Экспарт беларускай прадукцыі
2 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Экспарт беларускай прадукцыі».
Дызайн Я.Бядонік.
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Рэспубліка Беларусь падтрымлівае гандлёвыя адносіны больш чым з 200 дзяржавамі свету.
Найбольш важнымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляюцца нафта і прадукты нафтаперапрацоўкі, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапрадукцыя, грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, малочная і мясная прадукцыя, мэбля.
Каля паловы агульнага аб'ёму экспарту займаюць транспартныя паслугі, істотную ролю адыгрываюць таксама камп’ютарныя і будаўнічыя паслугі.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.