Паслугі
Тарыфы

100 гадоў камсамолу



25 кастрычніка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў камсамолу».

Дызайн А.Мядзведзь.

Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».

29 кастрычніка 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня абвяшчэння Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі (УЛКСМ). За ўсю гісторыю УЛКСМ у яго шэрагах было больш за 200 мільёнаў савецкіх юнакоў і дзяўчат.
Камсамол з'яўляўся масавай шматнацыянальнай арганізацыяй, якая мела каласальны ўплыў ва ўсіх сферах жыцця: прамысловасці і эканоміцы, адукацыі і навуцы, культуры і мастацтве, спорце, арганізацыі вольнага часу. У кожнай установе, прадпрыемстве і сілавых ведамствах абавязкова была пярвічная арганізацыя УЛКСМ.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.