Паслугі
Тарыфы

25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай



18 кастрычніка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай».
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
Мастакі купона Віктар Чайчук (зубр) і Уладзімір Мельнік (снежны барс).
 
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай усталяваны 21 студзеня 1993 года.
На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, дынамічна развіваецца ўзаемадзеянне Беларусі і Кыргызстана ў рамках міжнародных арганізацый (АДКБ, ЕАЭС, СНД).
24 мая 2000 года створана Міжурадавая беларуска-кыргызская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У апошнія гады актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.