Паслугі
Тарыфы

Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых



14 кастрычніка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых».

Дызайн А.Мядзведзь.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».

Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых уяўляе сабой групу памяшканняў, якія ўтвараюць адзіную прастору ў ніжняй падалтарнай частцы храма-помніка.
Асноўную сэнсавую нагрузку інтэр'ера крыпты нясуць абраз Уваскрасення Хрыстова (адлюстраваны на купоне) і нязгасная лампада (адлюстравана на марцы). Лампада выраблена з натуральнага мармуру і мастацкай бронзы. Яе запалілі агнём, узятым ад Труны Гасподняй у Іерусаліме.

На канверце «Першы дзень» на першым плане адлюстраваны ўваход у крыпту — дзверы «Слёзы Беларусі», на другім плане — храм-помнік у гонар Усіх святых.
У аснове спецштэмпеля — голуб з пальмавай галінкай у дзюбе, які ўвасабляе Дух Святы.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам храма-помніка ў гонар Усіх святых.

У дзень выпуску паштовай маркі ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.