Паслугі
Тарыфы

Гарады Беларусі. Гродна



14 верасня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Гродна» з серыі «Гарады Беларусі».
 
Дызайн Я.Бядонік.
 
Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
 
Гродна — адзін з найстаражытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Па сведчанні археалагічных даследаванняў горад узнік пад канец X ст. Афіцыйнай жа датай заснавання горада з'яўляецца 1128 год.
Сучасны Гродна — абласны цэнтр рэспублікі, буйны прамысловы цэнтр Заходняй Беларусі, адзіны ў краіне горад, у якім межы і абрысы гістарычнага цэнтра захаваліся ў нязменным выглядзе.
 
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гродна будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.