Паслугі
Тарыфы

Аляксандра-Неўскі храм у Мінску



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 12 верасня 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Аляксандра-Неўскаму храму ў Мінску.
 
Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
Мастак спецштэмпеля Т.Дольская. Дызайн В.Когут.
 
Храм-помнік у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага пабудаваны на Вайсковых могілках горада Мінска ў 1898 годзе ў гонар перамогі рускіх войск у Руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў. У храме размешчаны мармуровыя пліты з імёнамі 118 беларускіх афіцэраў і салдат, загінулых пры вызваленні Балгарыі. За алтарнай сцяной храма знаходзяцца пахаванні вышэйшых афіцэрскіх чыноў, а непадалёк — дзве брацкія магілы воінаў. Захоўваюцца тут і ўнікальныя гістарычныя рэліквіі — паходная вайсковая царква і палкавыя харугвы 119-га Каломенскага пяхотнага палка.
Аляксандра-Неўскі храм, асвячоны 120 гадоў назад, з’яўляецца адным з нямногіх архітэктурных аб'ектаў сталіцы, які захаваўся да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе.
 
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
 
Мастак канверта Т.Дольская. Дызайн В.Когут.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.