125 гадоў з дня нараджэння Рыгора Шырмы
4 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «125 гадоў з дня нараджэння Рыгора Шырмы».
Шырма Рыгор Раманавіч (20.01.1892, в. Шакуны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.03.1978) — харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1946). Народны артыст БССР (1949) і СССР (1955). Герой Сацыялістычнай Працы (1977). У 1940 г. арганізаваў і да 1970 г. узначальваў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР (з 1978 г. яго імя). З 1966 г. старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР. Складальнік шматлікіх фальклорных зборнікаў («Беларускія народныя песні», «Наша песня», «Дзвесце беларускіх народных песень» і інш.). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1966, 1974).
Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Дызайн канверта і спецштэмпеля Я.Бядонік.
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 20 студзеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 Пружан Брэсцкай вобласці.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.