РУП «Белпошта» прапануе супрацоўніцтва па арганізацыі сэрвісаў па дастаўцы тавараў на дом у любы населены пункт Рэспублікі Беларусь — «Аплачаная перасылка» і «Лёгкі шопінг».
АПЛАЧАНАЯ ПЕРАСЫЛКА | ЛЁГКІ ШОПІНГ |
Гандлёвая арганізацыя рэалізуе ўпакоўку, у кошт якой ўключана плата за перасылку. Пакупнік у гандлёвай арганізацыі ўкладвае тавар ва ўпакоўку для далейшай перадачы і перасылкі РУП «Белпошта» | Пакупнік набывае тавар і пакідае ў гандлёвай арганізацыі для далейшай дастаўкі кур’ерам РУП «Белпошта» |
Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на дагаворнай аснове | Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на дагаворнай аснове |
Падрабязнасці супрацоўніцтва: +375 17 222 46 90, tukal@belpost.by | Падрабязнасці супрацоўніцтва:+375 17 293 55 19, marketing_bso@belpost.by |
Прывабнасць супрацоўніцтва з РУП «Белпошта»:
— атрыманне дадатковага прыбытку
— павелічэнне тавараабароту
— павышэнне іміджу
Партнёрская рэкламная кампанія ўключае з боку:
· РУП «БЕЛПОШТА»:
— прадастаўленне рэкламна-інфармацыйнага матэрыялу для размяшчэння ў гандлёвых аб’ектах (постар, стыкер, аўдыяролік, візітоўкі і інш.), дакументаў і бланкаў для афармлення адпраўленняў
— інфармаванне кліентаў праз сродкі масавай інфармацыі, у сеціве Інтэрнэт, сацыяльных сетках і інш.
· РЫТЭЙЛ:
— інфармаванне пакупнікоў па гучнай сувязі, праз прадаўцоў-кансультантаў, шляхам выдачы візітовак і размяшчэння стыкераў на ўваходных групах, касах, інфацэнтры
— размяшчэнне інфармацыі на сайце (навінная інфармацыя, у раздзеле «Дастаўка»), у акцыйных каталогах і іншымі спосабамі
З кампаніяй «Белпошта» — лёгка і проста!