Версия для слабовидящих

Плацежна-даведачныя тэрміналы РУП “Белпошта”

Паслугі
Тарыфы

Плацежна-даведачныя тэрміналы РУП “Белпошта”

Плацежна-даведачныя тэрміналы РУП «Белпошта»

РУП "Белпошта" прапануе кліентам скарыстаць плацежна-даведачныя тэрміналы (далей — ПДТ) і самастойна аплаціць розныя віды плацяжоў, аформіць падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі.

ПДТ РУП "Белпошта" размешчаны не толькі ў аддзяленнях паштовай сувязі, але і на тэрыторыі некаторых аб’ектаў гандлю, у падатковых інспекцыях і інш. установах. Прыём плацяжоў ажыццяўляецца праз АІС "Разлік" АРІП. Аплата паслуг ажыццяўляецца наяўнымі грашыма і з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак розных банкаў Рэспублікі Беларусь і банкаў-нерэзідэнтаў.

Камісія пры аплаце паслуг праз ПДТ з кліента НЕ бярэцца!

Акрамя гэтага, на ПДТ можна:

  • прасачыць па трэк-нумары шлях праходжання рэгіструемых паштовых адпраўленняў;
  • прагледзець баланс карт-рахунку па банкаўскіх плацежных картках, эмітаваных ААТ “Прыорбанк” і ААТ “Белгазпрамбанк”;
  • прагледзець даведачную інфармацыю Дзяржаўнага мытнага камітэта і Міністэрства па падатках і зборах;
  • прагледзець даведачную інфармацыю па паслугах, якія аказвае РУП “Белпошта”.

 

Тэрміналы самаабслугоўвання SmartPOST

У аддзяленнях паштовай сувязі г. Мінска кліентам прапануецца скарыстаць устройствы самаабслугоўвання па адпраўцы заказной пісьмовай карэспандэнцыі вагой да 2-х кг па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аплата паслугі ажыццяўляецца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных рознымі банкамі. Устройствы SmartPOST абсталяваны вагамі, прынтарам, накапляльнікам для захоўвання паштовых адпраўленняў.

Парадак адпраўкі пісьма просты і даступны кожнаму карыстальніку:

  • пакласці пісьмо на вагі і выбраць рэжым «Паштовыя паслугі» / «Прыём заказнога пісьма»;
  • выбраць тып адпраўшчыка, увесці прозвішча, імя, імя па бацьку, адрасныя даныя адпраўшчыка і атрымальніка, выбраць спосаб аплаты і выканаць аплату;
  • для пацвярджэння аказанай паслугі друкуюцца квітанцыя, а таксама адрасны ярлык з прысвоеным штрыхкодам, які наклейваецца на пярэдні бок канверта;
  • пісьмо апускаецца ў спецыяльны праём пад вагамі.

 

Дадаткова на ўстройстве самаабслугоўвання можна без камісіі аформіць падпіску на друкаваныя СМІ, аплаціць камунальныя паслугі, паслугі мабільных аператараў, інтэрнэт-правайдараў і інш.

 

Аплачваючы паслугі самастойна, Вы эканоміце свой час!

 

Пералік АПС з тэрміналамі самаабслугоўвання SmartPOST