Версия для слабовидящих

Перавозка тавараў і грузаў

Паслугі
Тарыфы

Перавозка тавараў і грузаў

МАХ — паслуга па перавозцы і дастаўцы тавараў і грузаў звыш 30 кг па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Для адпраўленняў МАХ устаноўлены гранічныя памеры і вага.

Перавагі:

  • дастаўка тавараў (грузаў) 5 разоў на тыдзень у любы населены пункт Рэспублікі Беларусь: Дзень+2 у межах вобласці і г. Мінска, Дзень+3 па тэрыторыі краіны (без уліку выхадных дзён)
  • прывабныя тарыфы
  • адпраўшчыкамі і атрымальнікамі могуць быць якфізічныя, так і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі
  • паведамленне атрымальніку аб адпраўцы пры дапамозе Viber/SMS**
  • паведамленне адпраўшчыку аб дастаўцы пры дапамозе Viber/ SMS** або е-mail
  • бясплатнае захоўванне пры неўручэнні атрымальніку на працягу 10 дзён

** Калі нумар тэлефона карыстальніка паслуг не зарэгістраваны ў дадатку Viber або зарэгістраваны, але працяглы час знаходзіцца па-за доступам да сеткі інтэрнэт, то накіроўваецца SMS.


Дадатковыя сэрвісы:


Рашэнне для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

  • заключыць дагаворi азнаёмiцца з парадкам;
  • упакаваць тавар (груз) (дапускаецца перавозка ў заводскай упакоўцы);
  • аформіць ТТН-1, экспрэс-накладную, для адпраўленняў з накладной платай аформіць бланк паштовага грашовага пераводу (у выпадку, калі неабходна атрымаць плату за тавар (груз));
  • аформіць заяўку і перадаць яе ў аб’ект паштовай сувязі парадкам, вызначаным дагаворам;
  • у пазначаныя ў заяўцы дату і час даставіць тавар (груз) разам з суправаджальнымі дакументамі ў аб’ект паштовай сувязі, вызначаны дагаворам (у гэтым выпадку прадугледжаны паніжаны тарыф за перавозку), і ажыццявіць яго разгрузку. У выпадку прыёму адпраўленняў у офісе (складзе) — ажыццявіць пагрузку тавару (грузу) у транспарт РУП «Белпошта».

Умовы аплаты: безнаяўны разлік у адпаведнасці з умовамі заключанага а дагавора.

Па пытаннях заключэння дагавора звяртайцеся па тэлефоне: +375 17 222-46-90 або e-mail: KnigaSA@belpost.by

Рашэнне для фізічных асоб

  • упакаваць адпраўленне (дапускаецца заводская ўпакоўка);
  • перадаць заяўку на прыём адпраўлення МАХ па тэлефоне або па электроннай пошце;

Назва

Нумар тэлефона

Адрас электроннай пошты

г. Мінск

+375 17 222-72-18, 222-71-52

Dispetcher5@belpost.by

Брэсцкая вобласць

+375 162 57-40-28 (будныя дні да 17.00), +375 162 57-42-40 (субота, нядзеля, святочныя дні з 8.00-12.00)

SNV@brest.belpost.by

desp@brest.belpost.by

Віцебская вобласць

+375 212 61-66-25, +375-33-6-146-146

vtbcoppdisp@vitebsk.belpost.by

Гомельская вобласць

+375 232 79-67-20; +375 29 197-73-33; +375 44 599-22-64

SivolovaOV@gml.belpost.by

Гродзенская вобласць

+375 33 323-13-73;+375 152 68-74-84

dispetcher@grodno.belpost.by

Мінская вобласць

+375 17 264-90-10 (да 17.00)

kalenkevich@MINSK.BELPOST.BY

Магілёўская вобласць

+375 222 72 24 55

SmdpMogNach@mogilev.belpost.by

  • ва ўзгодненыя з работнікам РУП «Белпошта» дату і час падрыхтаваць тавар (груз);
  • аформіць экспрэс-накладную (раздрукаваць самастойна або атрымаць ад работніка РУП «Белпошта»), для адпраўленняў з накладной платай аформіць бланк паштовага грашовага пераводу;
  • ажыццявіць дастаўку тавару/грузу да транспарту РУП «Белпошта» і ажыццявіць пагрузку.

 

Увага! Пры адмове адрасата ў атрыманні тавару (грузу) ён вяртаецца адпраўшчыку на платнай аснове, у адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі.

Да перавозкі/дастаўкі не прымаюцца небяспечныя грузы і іншыя прадметы і рэчывы, для перавозкі якіх неабходна атрыманне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

РУП «Белпошта» — кампанія, якая дастаўляе

грузы 5 разоў на тыдзень па ўсёй Беларусі!