Версия для слабовидящих

Паштовыя адпраўленні партыямі

Паслугі
Тарыфы

Паштовыя адпраўленні партыямі

Паважаныя кліенты беларускай пошты!

У мэтах скарачэння часу прыёму і апрацоўкі паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца, РУП “Белпошта” ажыццяўляе планамерны пераход на электронны спосаб фарміравання спісаў паштовых адпраўленняў партыямі, якія адпраўляюцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжу.

Для задавальнення запатрабаванняў юрыдычных асоб РУП “Белпошта” распрацавала і ўкараніла праграмнае забеспячэ́нне, якое дазваляе фарміраваць спісы паштовых адпраўленняў партыямі ў электронным выглядзе.

Выкарыстанне Вамі кліенцкай часткі дадзенага праграмнага прадукта дазволіць ствараць спісы ў электронным выглядзе, што значна сэканоміць час адпраўкі карэспандэнцыі у аддзяленнях паштовай сувязі:

стварэнне электроннага спіса адбываецца аўтаматызавана шляхам запаўнення палёў экраннай формы;

ёсць магчымасць раздрукоўкі створанага спіса;

ёсць магчымасць стварэння новага спіса на базе ўжо існуючых даных;

паскараецца працэс прыёму паштовых адпраўленняў.

Акрамя таго, у Вас з'яўляецца магчымасць скарыстаць элементы сачэння — атрымоўваць інфармацыю аб этапах праходжання, дастаўкі і ўручэння паштовых адпраўленняў.

Для стварэння інфармацыі па паштовых адпраўленнях партыямі ў электронным выглядзе Вы можаце скарыстаць праграмны прадукт, распрацаваны РУП "Белпошта", які можна інсталяваць, або ўласны праграмны прадукт, падаўшы інфармацыю ў электронным выглядзе ў патрэбным фармаце