Версия для слабовидящих

Паслугі лінейкі «Камфорт»

Паслугі
Тарыфы

Паслугі лінейкі «Камфорт»

РУП «Белпошта» прапаноўвае кліентам паслугі лінейкі «Камфорт»*.

Паслугі лінейкі «КАМФОРТ»:

  • Пісьмо/пасылка «Камфорт для адпраўшчыка»- у дзень атрымання адрасатам паштовага адпраўлення адпраўшчыку накіроўваецца паведамленне аб уручэнні пры дапамозе Viber/ SMS**;
  • Пісьмо/пасылка «Камфорт для атрымальніка»- атрымальніку прапануецца даставіць адпраўленне паштовым кур’ерам, даецца магчымасць выбраць час і ўдакладніць адрас дастаўкі. Аплата за дастаўку ажыццяўляецца атрымальнікам па дзеючых тарыфах.
  • Пісьмо/пасылка «Камфорт для ўсіх»- атрымальніку прапануецца даставіць адпраўленне паштовым кур’ерам, даецца магчымасць выбраць час і ўдакладніць адрас дастаўкі. Аплата за дастаўку ажыццяўляецца атрымальнікам па дзеючых тарыфах.
  • У дзень атрымання адрасатам паштовага адпраўлення адпраўшчыку накіроўваецца паведамленне аб уручэнні пры дапамозе Viber/SMS **.
  • «Камфорт з аплачанай дастаўкай у вячэрні час» — паштовае адпраўленне дастаўляецца ў вячэрні час з 19: 00 да 21: 00. Аплата за паслугу ажыццяўляецца адпраўшчыкам. У дзень атрымання адрасатам паштовага адпраўлення адпраўшчыку накіроўваецца паведамленне аб уручэнні адпраўлення пры дапамозе Viber/SMS **.
  • Скарыстаць паслугі лінейкі «Камфорт» можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, падраздзяленнях «Бізнес-пошта», дома або ў офісе. Паслуга “Камфорт з аплачанай дастаўкай у вячэрні час” даступная для адпраўленняў, якія дастаўляюцца ў г. Мінску і абласных цэнтрах.

Атрымаць паштовае адпраўленнепа жаданні атрымальніка магчыма дома або ў офісе, аплаціўшы паслугу па дзеючых тарыфах, або ў аддзяленні паштовай сувязі, якое абслугоўвае адрас, пазначаны на паштовым адпраўленні.

Галоўныя перавагі паслуг лінейкі «КАМФОРТ»:

паведамленне адпраўшчыку пры дапамозе Viber/SMS аб уручэнні пісьма/пасылкі ў дзень яго атрымання адрасатам;

  • магчымасць выбару атрымальніку найбольш зручнага для яго часу ўручэння пісьма/пасылкі і адраса дастаўкі;
  • гарантаваная дастаўка адпраўлення (у пацвярджэнне адпраўкі дакументаў выдаецца квітанцыя, уручэнне пісьма/пасылкі ажыццяўляецца пад роспіс на падставе дакумента, які сведчыць асобу);
  • эканомія вашага часу пры дастаўцы пісьма/пасылкі паштовым кур'ерам.

* — паслугі лінейкі «Камфорт» аказваюцца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адпраўшчыкамі і атрымальнікамі могуць быць як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Дадатковая інфармацыя — Call-цэнтр 154.

** Калі нумар тэлефона карыстальніка паслуг не зарэгістраваны ў дадатку Viber або зарэгістраваны, але працяглы час знаходзіцца па-за доступам да сеткі інтэрнэт, то накіроўваецца SMS.

Дополнительная информация — Кантактl-центр 154.

РУП «Белпошта» даставіць ваша адпраўленне з КАМФОРТАМ!