Паслугі
Тарыфы

Пісьмы

Пісьмо — гэта паштовае адпраўленне, у якім перасылаюцца асабістыя і службовыя пісьмовыя паведамленні, рознага роду квітанцыі, фактуры, рахункі, асабістыя фатаграфіі і іншыя дзелавыя паперы.

Памеры:

мінімальныя: 114х162 мм і 110х220 мм;

максімальныя: 229х324 мм.

Вага: да 2 кг.

Пісьмы могуць быць простымі, заказнымі або з аб’яўленай цэннасцю.

Пісьмо з аб’яўленай цэннасцю — гэта паштовае адпраўленне, якое прымаецца з ацэнкай кошту ўкладання. Кошт укладання вызначае адпраўшчык у адпаведнасці з рэальным коштам укладання. Падаецца у аперацыйнае окно аддзялення паштовай сувязі у адкрытым выглядзе.

У пісьмах з аб’яўленай цэннасцю могуць перасылацца:

дакументы і каштоўныя паперы (дыпломы, пасведчанні аб нараджэнні і шлюбе, пенсійныя і судовыя справы, аблігацыі дзяржаўных пазык, латарэйныя білеты і іншыя аналагічныя прадметы і дакументы, якія маюць для адпраўшчыка і атрымальніка каштоўнасць);

замежная валюта (акрамя валюты Расійскай Федэрацыі) і аплатныя прылады ў замежнай валюце, якая не перавышае ў эквіваленце 200 (дзвесце) долараў ЗША, разлічанай з ужываннем афіцыйнага курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень падачы адпраўлення;

розныя дакументы, якія сведчаць аб асобе (пашпарты, пасведчанні асобы, пропускі, прафсаюзныя квіткі і да т. п.),

акрамя прадметаў, забароненых да перасылкі з Рэспублікі Беларусь і ў краіну прызначэння, пазначаных у Кіраўніцтве па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў.

Парадак адпраўкі: здаецца ў аперацыйнае акно аддзялення паштовай сувязі ў адкрытым выглядзе з вопісам укладання, афармляецца аператарам у прысутнасці кліента, апячатваецца або абклейваецца спецыяльнай клейкай стужкай, кліенту выдаецца квітанцыя.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад роспіс.

Перавагі:

магчымасць ацаніць ўкладанне, якое перасылаецца;

пацвярджэ́нне падачы — выдаецца квітанцыя;

забеспячэнне захаванасці ўкладання, якое перасылаецца;

прыпіска да дакументаў на ўсім шляху руху;

уручэнне пісьма з аб’яўленай цэннасцю адрасату пад роспіс.