Паслугі
Тарыфы

Мяшкі “М”

У спецыяльных мяшках, якія назваюцца мяшкамі “М”, перасылаюцца перыядычныя выданні (газеты, часопісы), кнігі і іншыя друкаваныя выданні, а таксама іншыя носьбіты інфармацыі (дыскі, магнітафонныя стужкі і касеты; камерцыйныя ўзоры, якія перасылаюцца вытворцамі і дыстрыб’ютарамі, або іншыя камерцыйныя прадметы або інфармацыйныя матэрыялы, якія не абкладаюцца пошлінай і не могуць быць перапрададзены), што прыкладаюцца да друкаваных выданняў, якія яны суправаджаюць, і накіроўваюцца ў адрас аднаго і таго жа атрымальніка, у адно і тое ж месца прызначэння.

Кожны мяшок “М” павінен мець адрасны цэтлік прамавугольнай формы, які прадстаўляецца адпраўшчыкам. На ім прастаўляюцца ўсе звесткі адносна атрымальніка. Адрасны цэтлік павінен быць з досыць трывалага палатна, са шчыльнага кардона, пластычнага матэрыялу, пергамента або паперы, наклеенай на дошчачку, і мець адтуліну. Яго памеры не павінны быць менш за 90х140 мм з адхіленнем да 2 мм.

Вага: да 30 кг.