Паслугі
Тарыфы

Дробныя пакеты

У дробных пакетах перасылаюцца прадметы падарункавага характару, узоры тавараў, акрамя друкаваных матэрыялаў і грампласцінак, у адзінкавых экзэмплярах коштам да 30 разліковых адзінак Міжнароднага валютнага фонду (спецыяльнае права запазычвання — далей СПЗ, якое выкарыстоўваецца як грашовая адзінка Сусветнага паштовага саюза).

У дробныя пакеты дазваляецца ўкладваць дакументы, якія носяць характар бягучай або асабістай перапіскі, аднак гэтыя дакументы могуць накіроўвацца толькі адрасату гэтага дробнага пакета.

На дробныя пакеты павінна запаўняцца мытная дэкларацыя CN 22 з падрабязным апісаннем укладання, якое перасылаецца ў іх. Указанні агульнага характару не дапускаюцца. Па жаданні адпраўшчыка да адпраўлення могуць прыкладацца асобныя мытныя дэкларацыі CN 23 ва ўсталяванай колькасці.

Памеры:

мінімальныя: 114х162 мм і 110х220 мм;

максімальныя: сума даўжыні, шырыні і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне 600 мм.

Вага: да 2 кг.