Версия для слабовидящих

Міжнародныя паштовыя адпраўленні

Паслугі
Тарыфы

Міжнародныя паштовыя адпраўленні

Міжнародныя паштовыя адпраўленні — паштовыя адпраўленні, якія з’яўляюцца аб’ектам паштовага абмену паміж дзяржавамі.

Да міжнародных паштовых адпраўленняў адносяцца:

  • адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі;
  • пасылкі;
  • грашовыя пераводы;
  • адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты (EMS).

Міжнародныя паштовыя адпраўленні падраздзяляюцца на:

  • простыя паштовыя адпраўленні — паштовыя адпраўленні, якія прымаюцца без выдачы квітанцыі і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі;
  • паштовыя адпраўленні, якія рэгіструюцца — паштовыя адпраўленні, пры прыёме якіх адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, і якія ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам пад распіску.

Паважаныя кліенты!

У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў аб пошуку простых дробных пакетаў, інфармуем Вас аб тым, што простыя дробныя пакеты з’яўляюцца адпраўленнямі пісьмовай карэспандэнцыі і перасылаюцца як простыя пісьмы не рэгіструемым парадкам без прыпіскі да суправаджальных дакументаў на ўсіх этапах апрацоўкі.

Прыём ажыццяўляецца праз паштовыя скрыні, выдача адрасатам — таксама праз абаненцкія або індывідуальныя паштовыя скрыні. Калі паштовае адпраўленне мае вялікі фармат, які не дазваляе паштальёну апусціць яго ў скрыню, уручэнне ажыццяўляецца ў аддзяленні паштовай сувязі па паведамленні пра паступленне адпраўлення ф. ПС 22. Правесці пошук такіх адпраўленняў практычна немагчыма, значыць, матэрыяльная адказнасць у выпадку пашкоджання або страты за іх не прадугледжана.

На падставе вышэйпададзенага не рэкамендуецца ў такіх адпраўленнях перасылаць каштоўныя прадметы, таварнае ўкладанне, якое мае значны кошт або падпадае пад абкладанне мытнай пошлінай.


Да ведама

Рэгіструемыя паштовыя адпраўленні маюць нумар, які складаецца з штрыхкода з 13 знакамі:

дзве літары — абазначаюць катэгорыю адпраўлення RA — RZ — заказныя адпраўленні, VA — VZ — з аб’яўленай цэннасцю, СА — СZ — пасылкі, EA — EZ — адпраўленні EMS, далей 9 лічбаў і дзве літары — абазначаюць код краіны падачы.

Адпраўленні, якія пачынаюцца на LA — LZ — з’яўляюцца прыярытэтнымі адпраўленнямі 1 класа або адпраўленнямі «з нарачным», нумар прысвойваецца толькі пры прыёме, а іх перасылка і дастаўка ажыццяўляецца аналагічна простым адпраўленням без прыпіскі да дакументаў.


Адказнасць карыстальнікаў паслугамі паштовай сувязі і аператараў паштовай сувязі

Адпраўшчык паштовых адпраўленняў нясе адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам, перад аператарам паштовай сувязі і іншымі карыстальнікамі паштовай сувязі, калі адпраўленае ім паштовае адпраўленне нанесла шкоду аператарам паштовай сувязі, сродкам паштовай сувязі, аб’ектам паштовай сувязі, іншым карыстальнікам з прычыны перасылання забароненага ўлажэння альбо неадпаведнасці ўпакоўкі ўлажэнню, якое перасылаецца, акрамя выпадкаў неналежнай упакоўкі паштовага адпраўлення аператарам паштовай сувязі.

Нацыянальны аператар паштовай сувязі нясе маёмасную адказнасць за страту, псаванне, пашкоджанне, недастаўку міжнародных паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.