Версия для слабовидящих

Прапановы для Інтэрнэт-крам

Паслугі
Тарыфы

Прапановы для Інтэрнэт-крам


Паспяховыя продажы і лаяльнасць кліентаў анлайн-магазіна залежаць ад хуткай і зручнай дастаўкі заказу.

Выбіраючы пакеты паслуг «E-commerce», вы вырашаеце лагістычныя бізнес-задачы рознай складанасці і атрымліваеце наступныя перавагі:


Пакетныя прапановы «E-commerce»:


* Калі адпраўленне пададзена не пазней за гранічны час падачы, вызначаны ўмовамі дагавора

** Дастаўка адпраўленняў звыш 30 кг ажыццяўляецца да пад’езда (весніц), дастаўка да дзвярэй/пад’ём на паверх ажыццяўляюцца за дадатковую плату, згодна з дзейнымі тарыфамі

Сэрвiсы, уключаныяўпакеты паслуг:

  • sms-паведамленне атрымальнику аб паступленнi адпраўлення ў аддзяленне паштовай сувязi;
  • узгадненне iнтэрвала дастаўкi з атрымальнiкам (пры дастаўцы да дзвярэй);
  • магчымасць аплаты дастаўкі пакупніком (абавязкі па аплаце ўзнагароджання за дастаўку ўскладаюцца на атрымальніка);
  • збiранне з атрымальнiка накладнай платы i залiчэнне сродкаў на разлiковы рахунак;
  • прымерка и частковая выдача;
  • e-mail-паведамленне адпраўшчыка аб уручэннi адпраўлення;
  • вяртанне дакументаў адпраўшчыку;
  • захоўванне 10 дзён у аддзяленнi паштовай сувязi/ пункце выдачы (акрамя адпраўленняў «E-commerce MAX» вагай звыш 30 кг);
  • адсочванне статусу адпраўлення на сайце http://www.belpost.by/;
  • зніжкі на пакеты паслуг «Стандарт», «Эліт», «E-commerce MAX».

Даведачна:

  • Аб’яўленая цэннасць
  • Адпраўшчык назначае / аб’яўляе рэальны кошт тавару (грузу). За страту тавару (грузу) адпраўшчыку выплачваецца сума ў памеры аб’яўленай каштоўнасці і платы за перавозку / дастаўку

  • Паўторная дастаўка
  • Паўторная дастаўка ажыццяўляецца па жаданні атрымальніка, у выпадку яго адсутнасці пры першаснай дастаўцы ва ўзгоднены часовы інтэрвал. Аплата паўторнай дастаўкі ажыццяўляецца паводле ўстаноўленых тарыфаў

  • Пазнака «Асцярожна»
  • Тавары (грузы), абыходжанне з якімі патрабуе асаблівай асцярожнасці, адпраўляюцца з пазнакай «Асцярожна». За перавозку тавараў (грузаў) з пазнакай «Асцярожна» бярэцца надбаўка да платы за перавозку ў памеры 20%

  • Захоўванне
  • Калі адрасат не апынуўся дома ў дзень дастаўкі або ён не паспеў атрымаць адпраўленне на працягу 10 дзён у аддзяленні паштовай сувязі, то яно вяртаецца адпраўшчыку за дадатковую плату — 50% ад кошту пакета за дастаўку (бярэцца з адпраўшчыка). Тэрмін захоўвання можа быць прадоўжаны па пісьмовай заяве адпраўшчыка / атрымальніка за дадатковую плату

  • Пад’ём на паверх
  • Плата за дастаўку да дзвярэй адпраўленняў масай да 30 кг не бярэцца, звыш 30 кг плата бярэцца ў адпаведнасці з тарыфамі

  • Грувасткія
  • Паштовыя адпраўленні, памеры якіх перавышаюць гранічна дапушчальныя або якія па сваёй форме (структуры) не могуць лёгка грузіцца разам з іншымі паштовымі адпраўленнямі

    Падрабязнасці супрацоўніцтва па тэлефонах: + 375 (33) 660 52 34, + 375 (17) 222 48 48, 222 46 90, 222 47 88, 293 55 19 (35)

    Праект «Тавары поштай» - Эфектыўная рэклама Вашых тавараў у сегменце, які не мае доступу да сеціва Інтэрнэт — размяшчэнне вашых рэкламных модуляў па выгадных тарыфах у друкаваным каталогу (тыраж складае 17 000 экз., аб’ём — 16 стар.), якія размяшчаюцца ува ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі краіны.

    Схема работы:

    1. Кліент выбірае тавар у каталогу і звяртаецца па ўказаных у ім тэлефонах да менеджара Інтэрнэт-магазіна;

    2. Менеджар Інтэрнэт-магазіна кансультуе, прымае заказ і ўдакладняе ў кліента крыніцу рэкламы (для маніторынгу). Супрацоўнікі Інтэрнэт-магазіна фарміруюць заказ і адпраўляюць яго кліенту праз РУП «Белпошта» (на падставе дагавора платнага аказання паслуг);

    3. Супрацоўнікі пошты ўручаюць тавар кліенту, пры неабходнасці прымаюць у кліента суму накладнай платы для пералічэння Інтэрнэт-магазіну.

    Дадатковую інфармацыю аб рэалізацыі тавараў праз каталог даведайцеся па тэлефоне: +375 (17) 327 61 89.

    РУП «Белпошта» — надзейны лагістычны партнёр у развіцці Вашага бізнесу!