Дадзеная паслуга прызначана для арганізацый, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі.
РУП "Белпошта" забяспечыць:
Парадак аказання паслугі:
Карыстальнік паслугі (далей — Заказчык) перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" (далей — Выканаўцу) электронную базу рассылкі. Працаўнікі Выканаўцы ў тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю для кожнага кліента асобна, што прадугледжана структурай базы. Па-за залежнасцю ад колькасці лістоў, інфармацыйны блок на папяровым носьбіце, прызначаны для аднаго кліента, укладваецца паводле ўмоў дагавора ў адно паштовае адпраўленне.
Раздрукоўка ажыццяўляецца так, каб найменне і адрас атрымальніка падчас складання дакумента і канвертавання былі бачныя праз адраснае акно пасля ўкладвання матэрыялаў у канверт.
Прадугледжваецца магчымасць дадатковага ўкладання ў паштовыя адпраўленні, якія фарміруюцца, матэрыялаў, прадстаўленых Заказчыкам у фізічным выглядзе (буклеты, календары, прызы рэкламных розыгрышаў і іншая прадукцыя).
Сфармаваныя адпраўленні перадаюцца для перасылкі па прызначэнні ў парадку, прадугледжаным для адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (простай, заказной, або з аб’яўленай цэннасцю ў залежнасці ад умоў дагавора на аказанне паслугі).
У рамках паслугі «Гібрыдная пошта» РУП «Белпошта» прапаноўвае паслугу па вырабе бесканвертных паштовых адпраўленняў, або Self mailer. Бесканвертнае адпраўленне — гэта пісьмо, у якім аркуш паперы адначасова з’яўляецца і носьбітам інфармацыі, і канвертам. Аб змесце пісьма атрымальнік даведваецца толькі пасля раскрыцця канверта па лініях перфарацыі.
Перавагі: няма неабходнасці ў канвертах, адсутнічае працаёмкі і дарагі працэс упакоўкі пісем, заклейвання, асобнага друку адрасоў і г. д.
Дадатковая інфармацыя па тэл.:(8-017) 228 63 90і па e-mail: Daniletskaya@belpost.by.
Тарыфы на паслугi "Гiбрыднай пошты"
Разлiк кошту па афармленнi заказу на рассылку адпраўленняў Гiбрыднай пошты для юрыдычных асоб