Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Выплата пенсій і дапамогі

Выплата пенсій і дапамогі з'яўляецца важнай сацыяльнай паслугай, якая аказваецца РУП "Белпошта".

Па жаданні кліента выплата пенсіі ажыццяўляецца ў аддзяленні паштовай сувязі непасрэдна праз аперацыйную касу (на ўсіх рабочых месцах) або паштальёнам дома.

Выплата пенсій (дапамогі) праводзіцца з 5 па 26 чысло кожнага месяца.

Выплата пенсій і дапамогі ажыццяўляецца на падставе дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), або па даверанасці — разавай (выдадзена на разавае атрыманне пенсіі), спецыяльнай (выдадзена на пэўны перыяд часу, але не больш, чым на адзін год) і генеральнай (агульнай) (выдадзена на тры гады).

Асоба, якая дзейнічае на падставе генеральнай (агульнай) даверанасці мае права на атрыманне пенсіі (дапамогі) у аддзяленні паштовай сувязі на працягу ўсяго тэрміну яе дзеяння. Пры наступным звароце ў аддзяленне паштовай сувязі за атрыманнем пенсіі (дапамогі) неабходна прад'явіць арыгінал даверанасці. Па сканчэнні аднаго года з даты выдачы даверанасці неабходна пацвердзіць факт знаходжання атрымальніка пенсіі (дапамогі) у жывых.

Выплата пенсій (дапамогі) па разавай даверанасці праводзіцца ў любым аддзяленні паштовай сувязі краіны, па спецыяльнай і генеральнай (агульнай) даверанасці — у аддзяленні паштовай сувязі па месцы жыхарства атрымальніка.

Дата атрымання пенсіі (дапамогі) даводзіцца да ведама атрымальнікаў органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Калі даты атрымання прыпадаюць на выхадныя дні аддзялення паштовай сувязі або святочныя дні, то пры наяўнасці грашовых сродкаў выплата пенсій і дапамогі праводзіцца датэрмінова, але не раней, чым за 3 дні да тэрміну выплаты, устаноўленага па графіку.

У выключных выпадках (часовае выбыццё пенсіянера да ўстаноўленай даты атрымання пенсіі, смерць члена сям'і, надзвычайная сітуацыя і іншае) пры наяўнасці грашовых сродкаў пенсія (дапамога) можа быць выплачана датэрмінова ў межах выплатнага перыяду (з 5 па 26 чысло) месяца. Падставай для гэтага з'яўляецца пісьмо органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Рашэнне пра датэрміновую выплату можа быць прынята кіраўніком аб'екта паштовай сувязі па ўзгадненні з кіраўніком органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з наступным пісьмовым пацвярджэннем гэтага ўзгаднення.

РУП "Белпошта" праводзіць выплату пенсій (дапамогі) атрымальнікам у вызначаную па графіку органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дату ў любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі.

Калі ў вас узніклі пытанні па дадзеным раздзеле звяртайцеся па наступных кантактных тэлефонах:

Call-цэнтр 154

Упраўленне паштовых і фінансавых паслуг РУП "Белпошта" — 293-55-13

Брэсцкі філіял — 8 (0162) 20 47 19

Віцебскі філіял — 8 (0212) 61 40 93

Гомельскі філіял — 8 (0232) 79 69 18

Гродзенскі філіял — 8 (0152) 72 03 05