Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

АІС “Разлік”

РУП “Белпошта” з’яўляецца плацежным агентам адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь (АРІП).

Прыём плацяжоў у аддзяленнях паштовай сувязі ажыццяўляецца пры дапамозе АІС “Разлік” АРІП.

Аплата паслуг ажыццяўляецца з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацежных картак.

Для даведкі: АІС “Разлік” - аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы, створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з мэтай спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. Функцыянаванне сістэмы “Разлік” грунтуецца на электронным узаемадзеянні вытворцаў паслуг, разліковых і плацежных агентаў Рэспублікі Беларусь.