Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Прыём плацяжоў

Усе віды плацяжоў у аддзяленнях паштовай сувязі РУП “Белпошта”:

  • Камунальныя плацяжы
  • Плацяжы па выплаце падаткаў, збораў, іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовы бюджэты
  • Паслугі электрасувязі РУП “Белтэлекам” і ўсіх аператараў сотавай рухомай сувязі
  • Плацяжы ў лік пагашэння крэдытаў розных банкаў
  • Аплата паслуг інтэрнэт-правайдараў, кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання
  • Прыём плацяжоў наяўнымі грашыма для папаўнення “DELAY” і набыцця электронных грошай (папаўнення) “EasyPay” (сістэма ААГ “Белгазпрамбанк”).

Прыём плацяжоў ажыццяўляецца наяўнымі грашыма і з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак:

  • у аддзяленнях паштовай сувязі (пунктах паштовай сувязі);
  • на ўстройствах самаабслугоўвання (плацежна-даведачных тэрміналах), якія ўстаноўлены ў аддзяленнях паштовай сувязі і на тэрыторыі пабочных арганізацый;
  • праз інтэрнэт-сайт РУП “Белпошта” www.belpost.by;
  • праз плацежную сістэму WebPay з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA, MasterCard розных банкаў Рэспублікі Беларусь.

Высокую хуткасць апрацоўкі плацяжоў і іх перадачу вытворцам паслуг у рэжыме рэальнага часу прадугледжвае праграмнае забеспячэнне “Сервер аплаты паслуг”. Таксама дзякуючы дадзенаму праграмнаму забеспячэнню арганізавана магчымасць прыёму міжрэгіянальных плацяжоў, якія дазваляюць ажыццяўляць аплату камунальных паслуг, незалежна ад месцапражывання.

Калі ў Вас узніклі пытанні па дадзеным раздзеле звяртайцеся па наступных кантактных тэлефонах:

Call-цэнтр 154

Упраўленне паштовых і фінансавых паслуг РУП “Белпошта” — 293 55 13

Брэсцкі філіял — 8 (0162) 20 47 19

Віцебскі філіял — 8 (0212) 61 41 27

Гомельскі філіял — 8 (0232) 79 69 18

Гродзенскі філіял — 8 (0152) 72 03 05

Мінскі філіял — 8 (017) 207 84 38

Магілёўскі філіял — 8 (0222) 25 12 40