Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Абслугоўванне трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак

3 000 аддзяленняў паштовай сувязі РУП “Белпошта” аказваюць паслугі трымальнікам банкаўскіх плацежных картак нацыянальнай плацежнай сістэмы БелКарт, міжнародных плацежных сістэм VISA International і MasterCard Worldwide (Maestro). Сярод іх:

  • выдача наяўных грошай;
  • прыём плацяжоў за розныя тавары і паслугі;
  • папаўненне рахунку;
  • прагляд балансу рахунку.

Выдача наяўных грошай без збірання банкам камісіі з кліента ў аб’ектах паштовай сувязі ажыццяўляецца на працоўных месцах, сумесна арганізаваных з банкамі: “ААБ Беларусбанк”, “Прыорбанк” ААТ, ААТ “Белгазпрамбанк” і ААТ “БПС-Збербанк”. Выдача наяўных грошай з картак, эмітаваных іншымі банкамі, ажыццяўляецца са збіраннем банкам каміссіі з кліента. Памер каміссіі вызначаецца банкам.