
EMS — гэта міжнародная паштовая экспрэс-паслуга для перасылкі дакументаў і тавараў, якая ставіць за мэту прадастаўленне кліентам ва ўсім свеце высакаякасныя, канкурэнтаздольныя прадукты экспрэс-пошты па прымальным кошце.
Адпраўленні EMS маюць прыярытэт перад астатнімі відамі паштовых адпраўленняў, г. зн. на ўсіх этапах праходжання яны апрацоўваюцца ў першую чаргу і пасля апрацоўкі неадкладна дастаўляюцца або перасылаюцца далей па прызначэнні найбольш хуткім спосабам.
Служба "EMS-Белпошта" гэта:
• састаўная частка сусветнай сеткі міжнароднай паскоранай пошты;
• гарантаваная паскораная дастаўка паштовых адпраўленняў больш чым ў 200 краін і тэрыторый свету;
• шырокая сетка прыёму і дастаўкі адпраўленняў EMS (адпраўленні EMS прымаюцца ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта"; дастаўляюцца па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь);
• сэрвіс сусветнага ўзроўня, гарантыя захаванасці, поўная прыватнасць.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" прадастаўляе паслугу EMS у адпаведнасці са стандартамі, зацверджанымі Кааператывам EMS.
Служба "EMS-Белпошта" забяспечвае сёння:
• страхаванне адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты EMS;
• сачэнне за адпраўленнямі EMS пасродкам Інтэрнэт;**
• прыём адпраўленняў EMS з аб’яўленай цэннасцю ажыццяўляецца ва ўсе краіны;
• прыём адпраўленняў EMS з накладной платай на адрас Расійскай Федэрацыі;
• бясплатнае захоўванне Вашага грузу на складзе часовага захоўвання (СЧЗ) па адрасе: г. Мінск, вул. Вакзальная, 22;
Для юрыдычных асоб распрацаваны новы сэрвіс «Асабісты кабінет», дзе можна аўтаматычна запоўніць паштовыя бланкі.
• Узор запаўнення бланк-пачкі EMS (адрасны ярлык)
• Дапаможнік па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў
•Патрабаваннi да вагi i памеру
*** калі інфармацыя пра адпраўленне адсутнічае, накіруйце ЗАЯВУ. пра высвятленне месцазнаходжання дадзенага адпраўлення ў аддзел рэкламацый Службы прымальным для Вас спосабам:
1) па пошце — пр. Незалежнасці, 10 г.Мінск, 220050;
2) па e-mail: brems@belpost.by;
3) у Viber + 375 29 564 08 45;
4) па факсе: 8017 220 22 06.
У абавязковым парадку прыкладзеце копію адраснага ярлыка і квітанцыю аб аплаце.
Больш падрабязную інфармацыю адносна ажыцяўлення паслугі EMS можна атрымаць па тэлефонах:
— дастаўкі адпраўленняў EMS па г. Мінску па тэл.: 200 03 87, 285 06 63 (у рабочыя дні: з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00);
— паштовая даведачная служба тэл. 154 (панядзелак — пятнiца з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля i выходныя дні з 9.00 да 17.00)
Увага!
Дадатковы сэрвіс EMS:
— Адпраўленні з аб’яўленай цэннасцю.
— Адпраўленні накладной платай у Расійскую Федэрацыю