Паслугі
Тарыфы

Паштовыя карткі

Паштовая картка — гэта адкрытае пісьмо або, як часцей яго называюць, паштоўка для кароткага пісьмовага паведамлення.

Памер: мінімальны — 90 х 140 мм, максімальны — 120 х 235 мм.

Простая паштовая картка

Парадак адпраўлення: укідваецца адпраўшчыкам у паштовую скрынку. Паштовыя карткі можна перасылаць простым або заказным парадкам.

Парадак уручэння: уручаецца шляхам апускання ў абаненцкую паштовую шафу і індывідуальную паштовую скрынку.

Заказная паштовая картка

Парадак адпраўлення: здаецца адпраўшчыкам у аперацыйнае акно аб'екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску з прад'яўленнем дакумента, які сведчыць асобу.

Перавагі:

— пацвярджэнне падачы — выдаецца квітанцыя;

— пацвярджэнне ўручэння — пад роспіс;

— магчымасць атрымання інфармацыі пра месцазнахожданне ў любы момант часу пры дапамозе інтэрнэт-сайта РУП "Белпошта" ў раздзеле "Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі.

Пры адпраўцы заказной паштовай карткі можна скарыстаць наступныя паслугі:

"З паведамленнем пра атрыманне" — мы вам паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана ваша адпраўленне.

"Уручыць асабіста" — перасылаецца з заказным паведамленнем пра ўручэнне з адзнакай на адпраўленні "Уручыць асабіста". Прымаецца толькі на адрас фізічных асоб дадому.

Паведамленні бываюць:

Простае - бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.

Заказное - бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.

Электроннае - інфармацыя аб уручэнні адпраўлення паступае адпраўшчыку на адрас электроннай пошты