Паслугі
Тарыфы

Пісьмы

Памер: максімальны — сума даўжыні, шырыні і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне 600 мм, мінімальны — 90 x 140 мм.

Для рулонаў: мінімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 170 мм, найбольшае вымярэнне 100 мм; максімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 1040 мм, найбольшае вымярэнне 900 мм.

Гранічная вага: 2 кг.

Упакоўка: для ўпакоўкі пісем выкарыстоўваюцца толькі паштовыя канверты, вырабленыя ў адпаведнасці з пэўным стандартам. Упакоўка паштовых адпраўленняў выбіраецца адпраўшчыкам і павінна адпавядаць характару ўлажэння, умовам і працягласці перасылкі, выключаць магчымасць прычынення шкоды жыццю і здароўю работнікаў — аператараў паштовай сувязі, пашкоджання (псавання) улажэння пры апрацоўцы і перасылцы, доступу да ўлажэння без парушэння ўпакоўкі, пашкоджання (псавання) іншых паштовых адпраўленняў (п. 66 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання).

Простае пісьмо

Характар улажэння: рознага роду пісьмовыя паведамленні.

Парадак адпраўлення: простыя пісьмы ўкідваюцца адпраўшчыкам у паштовую скрынку. Пісьмы з адбіткам маркіравальных і франкіравальных машын здаюцца ў аперацыйныя вокны аб'ектаў паштовай сувязі.

Парадак уручэння: простыя пісьмы ўручаюцца шляхам апускання ў абаненцкую паштовую шафу і індывідуальную паштовую скрынку.

Заказное пісьмо

Перавагі:

— пацвярджэнне падачы — выдаецца квітанцыя;

— пацвярджэнне ўручэння — пад роспіс;

— магчымасць атрымання інфармацыі пра месцазнаходжанне ў любы момант часу пры дапамозе інтэрнэт-сайта РУП "Белпошта" ў раздзеле "Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі". .

Характар улажэння: рознага роду пісьмовыя паведамленні, дзелавыя паперы, фатаграфіі, мастацкія паштоўкі, схемы і іншая аналагічная папяровая прадукцыя.

Парадак адпраўлення: здаецца ў аперацыйнае акно аб'екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску з прад'яўленнем дакумента, які сведчыць асобу.

Заказныя пісьмы, адрасаваныя юрыдычным асобам, уручаюцца ўпаўнаважаным асобам на першых паверхах будынкаў або ў аб'ектах паштовай сувязі ў адпаведнасці з заявай юрыдычнай асобы.

Пры адпраўцы заказнога пісьма можна скарыстаць наступныя паслугі:

"З паведамленнем пра атрыманне" — мы вам паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана ваша адпраўленне.

"Уручыць асабіста" — перасылаецца з заказным паведамленнем пра ўручэнне з адзнакай на адпраўленні "Уручыць асабіста". Прымаецца толькі на адрас фізічных асоб дадому.

Паведамленні бываюць:

Простае — бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.

Заказное - бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.

Электроннае - інфармацыя аб уручэнні адпраўлення паступае адпраўшчыку на адрас электроннай пошты.

Пісьмо з аб'яўленай цэннасцю

Перавагі:

— пацвярджэнне падачы — выдаецца квітанцыя;

— пацвярджэнне ўручэння — пад роспіс;

— магчымасць атрымання інфармацыі пра месцазнаходжанне ў любы момант часу пры дапамозе інтэрнэт-сайта РУП "Белпошта" ў раздзеле "Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі";

— у выпадку страты вяртаецца сума ў памеры аб'яўленай цэннасці.

Характар улажэння: каштоўныя паперы або дакументы (дакументы, якія сведчаць асобу, пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, вадзіцельскія пасведчанні, ваенныя білеты і іншыя), аблігацыі дзяржаўных займаў, латарэйныя білеты, граматы, фатаграфіі, мастацкія карткі, паштовыя маркі, рукапісы, судовыя і пенсіённыя справы, дзелавыя паперы, дакументы, якія маюць каштоўнасць для адпраўшчыка і (або) адрасата.

Парадак адпраўлення: здаецца ў аперацыйнае акно аб'екта паштовай сувязі па жаданні адпраўшчыка з вопісам улажэння ў адкрытым выглядзе, апячатваецца, кліенту выдаецца квітанцыя.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску, з прад'яўленнем дакумента, які сведчыць асобу.

Пры адпраўцы пісьма з аб'яўленай цэннасцю можна скарыстаць наступныя паслугі:

"З паведамленнем пра атрыманне" — мы вам паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана ваша адпраўленне.

"Уручыць асабіста" — перасылаецца з заказным паведамленнем пра ўручэнне з адзнакай на адпраўленні "Уручыць асабіста". Прымаецца толькі на адрас фізічных асоб дадому.

"З накладной платай" — аператар паштовай сувязі абавязваецца атрымаць з адрасата суму накладной платы, якую вызначыць адпраўшчык паштовага адпраўлення, і выслаць яе грашовым пераводам на адрас, названы адпраўшчыкам. Сума накладной платы не можа быць вышэй за суму аб'яўленай цэннасці. Паштовыя адпраўленні з накладной платай ад фізічных асоб на адрас юрыдычных асоб не прымаюцца.


Камерцыйная карэспандэнцыя з аплачаным адказам (ККА)

Вы папярэдне аплачваеце адказ партнёраў або спажыўцоў вашых паслуг. Для перасылкі карэспандэнцыі выкарыстоўваецца камплект, які складаецца з 2-х канвертаў. Адзін канверт прызначаны для адпраўкі пісьмовага паведамлення адрасату, другі, які ўкладваецца разам з пісьмовым паведамленнем, з адзнакай "Аплачаны адказ" — для атрымання адказу на вашы прапановы. На дадзеную паслугу арганізацыя павінна заключыць дагавор з прадпрыемствам сувязі.