Паслугі
Тарыфы

Дробныя пакеты

Памер: максімальны — сума даўжыні, шырыні і таўшчыні 900 мм, найбольшае вымярэнне 600 мм, мінімальны — 90 х 140 мм.

Для рулонаў: мінімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 170 мм, найбольшае вымярэнне 100 мм; максімальны — сума даўжыні і двайнога дыяметра 1040 мм, найбольшае вымярэнне 900 мм.

Гранічная вага: 2 кг.

Характар улажэння: у дробных пакетах, мяжа кошту ўлажэння якіх не павінна перавышаць шасці базавых велічынь, перасылаюцца прадметы культурна-бытавога і вытворчага прызначэння, дзелавыя паперы, друкаваныя выданні, мастацкая літаратура, літаратура па выяўленчым мастацтве, гуказапісы, лекі, лекавыя травы, насенне, прадукты харчавання працяглага захоўвання і іншыя прадметы, якія маюць цэннасць.

Упакоўка: у залежнасці ад характару перасылаемых прадметаў упакоўваецца ў канверты, кардонныя каробкі, крафт-паперу. Упакоўка паштовых адпраўленняў выбіраецца адпраўшчыкам і павінна адпавядаць характару ўлажэння, умовам і працягласці перасылкі, выключаць магчымасць прычынення шкоды жыццю і здароўю работнікаў — аператараў паштовай сувязі, пашкоджання (псавання) улажэння пры апрацоўцы і перасылцы, доступу да ўлажэнняў без парушэння ўпакоўкі, пашкоджання (псавання) іншых паштовых адпраўленняў (п. 66 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання).

Просты дробны пакет

Парадак адпраўлення: у залежнасці ад памераў шляхам апускання ў паштовую скрынку або здаецца ў аперацыйнае акно аб'екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: у залежнасці ад памераў шляхам апускання ў абаненцкія паштовыя шафы (індывідуальныя паштовыя скрынкі) і выдача праз аддзяленне паштовай сувязі.

Заказны дробны пакет

Перавагі:

— пацвярджэнне падачы — выдаецца квітанцыя;

— пацвярджэнне ўручэння — пад роспіс;

— магчымасць атрымання інфармацыі пра месцазнаходжанне ў любы момант часу пры дапамозе інтэрнэт-сайта РУП "Белпошта" ў раздзеле "Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі". .

Парадак адпраўлення: здаецца адпраўшчыкам у аперацыйнае акно аб'екта паштовай сувязі.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску з прад'яўленнем дакумента, які сведчыць асобу.

Пры адпраўцы заказнога дробнага пакета можна скарыстаць наступныя паслугі:

"З паведамленне пра атрыманне" — мы вам паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана ваша адпраўленне.

Паведамленні бываюць:

Простае — бланк паведамлення перасылаецца і ўручаецца адпраўшчыку як простае пісьмо.

Заказное — бланк паведамлення ўручаецца кліенту пад распіску.

Электроннае — інфармацыя аб уручэнні адпраўлення паступае адпраўшчыку на адрас электроннай пошты.

Дробны пакет з аб'яўленай цэннасцю

Перавагі:

— пацвярджэнне падачы — выдаецца квітанцыя;

— пацвярджэнне ўручэння — пад роспіс;

— магчымасць атрымання інфармацыі пра месцазнаходжанне ў любы момант часу пры дапамозе інтэрнэт-сайта РУП "Белпошта" ў раздзеле "Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі";

— у выпадку страты вяртаецца сума ў памеры аб'яўленай цэннасці.

Парадак адпраўлення: здаецца ў аперацыйнае акно аб'екта паштовай сувязі па жаданні адпраўшчыка з вопісам улажэння ў адкрытым выглядзе, адпраўшчыку выдаецца квітанцыя.

Парадак уручэння: уручаецца адрасату пад распіску з прад'яўленнем дакумента, які сведчыць асобу.

Пры адпраўцы дробнага пакета з аб'яўленай цэннасцю можна скарыстаць наступныя паслугі:

"З паведамленнем пра атрыманне" — мы вам паведамім, калі і каму (адрасату або яго даверанай асобе) уручана ваша адпраўленне.

"З накладной платай" — аператар паштовай сувязі абавязваецца атрымаць з адрасата суму накладной платы, якую вызначыць адпраўшчык паштовага адпраўлення, і выслаць яе грашовым пераводам на адрас, названы адпраўшчыкам. Сума накладной платы не можа быць вышэй за суму аб'яўленай цэннасці. Паштовыя адпраўленні з накладной платай ад фізічных асоб на адрас юрыдычных асоб не прымаюцца.