У адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2018 № 84 з 16.12.2018 зменяцца тарыфы на ўніверсальную паслугу па перасылцы простай пісьмовай карэспандэнцыі (паштовай карткі, пісьма, бандэролі) па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Так, перасылка простай паштовай карткі, простага пісьма масай да 20 г павялічыцца на 6 капеек і будзе каштаваць 0,48 руб. Пры гэтым трэба адзначыць, што тарыфы на ўніверсальныя паслугі паштовай сувязі не змяняліся з сакавіка 2017 года.
Адначасова зменяцца тарыфы на некаторыя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі ў сярэднім на 3-5 працэнтаў. Так, кошт перасылкі заказнога пісьма масай да 20 г павялічыцца на 6 капеек, у выніку для фізічных асоб будзе каштаваць 1,80 руб., для юрыдычных асоб — 1,86 руб. Таксама нязначна зменяцца тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, паслугі «Паштовы кур’ер», некаторыя дадатковыя паслугі.
Павышэнне тарыфаў не закране паслуг па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў.
Усе змяненні будуць актуалізаваныя 16.12.2018 у раздзеле «Тарыфы»