Паважаныя жыхары Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Оршы, Ліды, Барысава і Бабруйска! РУП «Белпошта» прапануе самастойна атрымліваць міжнародныя паштовыя адпраўленні з таварным улажэннем з дапамогай паштаматаў за 30 секунд без чэргаў у любы зручны час, 7 дзён на тыдзень/24 гадзіны на суткі. Абслугоўванне даступнае на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Для перанакіравання неабходна адзін раз:
· зарэгістравацца ў асабістым кабінеце, унесці даныя дакумента, які сведчыць асобу;
· прайсці ідэнтыфікацыю ў аддзяленні паштовай сувязі, прад’явіўшы дакумент, даныя якога былі ўнесеныя пры рэгістрацыі.
Як толькі нумар (трэк-код) адпраўлення ўнесены ў міжнародную сістэму сачэння і дадзеная інфармацыя адлюстроўваецца ў раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» на сайце РУП «Белпошта», яго можна перанакіраваць у любы з паштаматаў.
Перенакіраванне магчыма да моманту паступлення адпраўлення на мытны кантроль! Калі адрасныя даныя, прозвішча, імя і імя па бацьку, пазначаныя на паштовым адпраўленні і ў асабістым кабінеце, не супадаюць, то перанакіраванне адхіляецца.
Простыя крокі для атрымання адпраўленняў у паштамаце:
· атрымаць SMS-паведамленне/пісьмо на e-mail з кодам доступу да ячэйкі;
· увесці атрыманы код на экране паштамата;
· аплаціць банкаўскай плацежнай карткай мытныя пошліны і зборы (пры наяўнасці);
· забраць адпраўленне (ваша ячэйка адчыніцца аўтаматычна).
Забраць адпраўленне неабходна на працягу 3 дзён з моманту яго дастаўкі ў паштамат. Пасля сканчэння тэрміну захоўвання адпраўленне будзе накіравана ў аддзяленне паштовай сувязі, якое абслугоўвае паштамат.
Эканомце свой час разам з РУП «Белпошта»!