Паслугі
Тарыфы

Атрымаеце падарунак і зніжку на «Віншаванне Дзеда Мароза» у Сусветны дзень дзіцяці!

Паважаныя кліенты!

Набліжаецца самае любімае і доўгачаканае зімовае свята — Новы год. Гэта час цудаў і сюрпрызаў, чакання навагодняй казкі, якая абавязкова зазірне ў нашы дамы. З асаблівым нецярпеннем падарункаў і сустрэч з чараўніцтвам чакаюць дзеці. Здзейсніць мары дзяцей па добрай традыцыі дапамагае РУП «Белпошта» — з1лістападапрымаюццазаказы напаслугу  «Віншаванне Дзеда Мароза».

20 лістапада ў рамках святкавання Сусветнага дня дзіцяці РУП «Белпошта» запрашае ў выдзеленыя аддзялення паштовай сувязі рэспублікі на промамерапрыемства «Казка ў кожны дом". Пры афармленні заказу на «Падарунак ад Дзеда Мароза» кліенты атрымаюць зніжкі і падарункі! Віншаванне ад Дзеда Мароза парадуе дзяцей і падорыць цудоўны настрой дарослым! Наборы для творчасці і стварэння святочнай атмасферы напярэдадні Новага года стануць захапляльным заняткам для ўсёй сям’і, а казачны Глазасцік прынясе ўдачу ў Ваш дом!



ПІСЬМОадДзеда Мароза

ПАДАРУНАКадДзеда Мароза

Паштоўка з віншаваннем;

Наборы для творчасці і стварэння святочнай атмасферы:

  • навагодняя гірлянда
  • ёлачныя цацкі
  • казачныя маскі
  • вітражныя наклейкі

Пісьмо +

Мяккая цацка-флікер Глазасцік

(памер 16 см)

Кошт:

  • па Беларусі — 8,5 руб. 7,65 руб.
  • за межы краіны — 20 руб. 18,00 руб.

Кошт:

  • па Беларусі — 23 руб. 20,70 руб.
  • за межы краіны — 35 руб. 31,50 руб.

Навагодні сюрпрыз таксама могуць аформіць і атрымаць жыхары краін СНД і далёкага замежжа! Заказы па Беларусі прымаюцца да 23 снежня 2018 года, за межы рэспублікі — да 1 снежня2018 года.

Аформіць і аплаціць заказ на  «Віншаванне Дзеда Мароза» можна:

· у любым аддзяленні паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь на касах і плацежна-даведачных тэрміналах;

· з дапамогай інтэрнэт-сэрвісу «Віншаванне Дзеда Мароза»;

· у паштальёна дома / у офісе.

Напярэдадні Новага года паштальён даставіць «Віншаванне Дзеда Мароза» дадому.

Увага! Прымаюцца заказы ад юрыдычных асоб па безнаяўным разліку. Прапанова абмежаваная!

Бланк заказу

Даведачная інфармацыя — Call-цэнтр 154.

Новы год — свята дабра і цудаў!

Дакраніцеся да чараўніцтва разамз РУП «Белпошта»!