Паслугі
Тарыфы

Паважаныя кліенты!

Дзейнасць РУП «Белпошта» накіравана на забеспячэнне якасных і канкурэнтаздольных паслуг па даступных тарыфах. Аднак падтрыманне высокай якасці паслуг немагчыма без набыцця сучаснага абсталявання, мадэрнізацыі аб'ектаў паштовай сувязі, укаранення новых паслуг, заснаваных на сучасных інфармацыйных тэхналогіях.

У гэтай сувязі з 2 красавіка 2018 года зменяцца тарыфы на асобныя нерэгулюемыя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання: перасылка простых дробных пакетаў, адпраўленняў 1 клас, заказны пісьмовай карэспандэнцыі, карэспандэнцыі з абвешчанай каштоўнасцю, пасылак. Павышэнне тарыфаў на паслугі складзе ў сярэднім 6 працэнтаў да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з 27 сакавіка 2017 года.
РУП «Белпошта» адзначае, што застануцца нязменнымі тарыфы на перасылку ўнутрырэспубліканскіх адпраўленняў ЕМS, паштовага грашовага пераводу, паслуг «Паштовы кур'ер», «Прамая паштовая рэклама», «Паштовы маркетынг», «Местная посылка», «Экспрэс-курьер».
Ўсе змены будуць актуалізаваны 02.04.2018 ў раздзеле  «Тарыфы»