РУП «Белпошта» запрашае за пакупкамі ў эксклюзіўную паштовую інтэрнэт-краму shop.belpost.by — найбуйнейшую віртуальную гандлёвую пляцоўку, якая аб’ядноўвае вядучыя айчынныя брэнды.
Унікальнасць інтэрнэт-крамы ў тым, што на яе пляцоўцы прадстаўлены тавары толькі беларускіх вытворцаў, якія цэняцца высокайякасцю і даступным узроўнем цэн. У цяперашні час у інтэрнэт-краме прадстаўлена больш за 7 тысяч беларускіх тавараў 220 айчынных вытворцаў:
· ільняныя абрусы, сурвэткі, ручнікі з вышыўкай і вытанчаным дэкорам
· камплекты пасцельнай бялізны з стопрацэнтнай бавоўны
· махрыстыя ручнікі і прасціны з карункамі і махрамі
· мэбля, дываны, гадзіннік і карціны
· мужчынская, жаночая і дзіцячая вопратка з натуральных тканін
· якасны абутак і скургалантарэя
· школьныя прыналежнасці, высакаякасныя пластмасавыя цацкі з экалагічна чыстых матэрыялаў
· сумкі, аўта і гаспадарчыя тавары
· натуральная касметыка ад вядомых беларускіх брэндаў
· філатэлістычная прадукцыя, картачкі для посткросінгу
· прадукцыя для дома і сям’і, дачы і адпачынку
· бытавая і медыцынская тэхніка
· паштовыя тавары і іншыя беларускія тавары
Заўсёды даступна актуальная інфармацыя ў раздзелах скідкі, навінкі і хіты продажаў.
Аплата заказу ажыццяўляецца рознымі спосабамі: банкаўскай картай, картай растэрміноўкі «Халва», наяўнымі пры атрыманні заказу ў аддзяленні паштовай сувязі.
Пакупкі з РУП «Белпошта»: заказаць — лёгка, атрымаць — проста!