Паслугі
Тарыфы

ДЗЕНЬ ВЫШЫВАНКІ

2 ліпеня 2017 г. РУП «Белпошта» запрашае ўсіх жыхароў і гасцей сталіцы далучыцца да ўсеагульнага свята — «Дзень вышыванкі».

Для гасцей свята першасная арганізацыя Ленінскага раёна г. Мінска ГА БРСМ у імправізаваным аддзяленні «Белпошта» прадставіць усім жадаючым віншавальныя паштоўкі і картачкі для посткросінга рознай тэматыкі. Кожны зможа запоўніць паштоўку і адправіць яе на адрас родных, блізкіх і сяброў, атрымаўшы пры гэтым памятны падарунак з нацыянальным каларытам — стужачку вышыванку на руку.

«Вышыванкі» з’яўляюцца сапраўднай візітнай картачкай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгожванне, гэта своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце — гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і нясе пэўны пасыл. У нашы дні нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць. «Вышыванкі» — гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей усіх узростаў.

Чакаем вас на масавым народным святкаванні сваёй нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў «Дзень вышыванкі»!