Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 17 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) РУП «Белпошта» будзе ажыццяўляцца наступным чынам:
з 13 красавіка — у АПС г. Мінск;
з 14 красавіка — ва ўсіх АПС Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у сельскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей;
16 красавіка — у АПС г.Віцебска, у гарадскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей.
17 красавіка 2018 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя АПС.
Пра рэжым працы АПС можна даведацца ў Саll-цэнтры РУП «Белпошта» па нумары 154.