Паслугі
Тарыфы

Падведзены вынікі Беларускага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру 2017 года

У рамках 46-га Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру, арганізаванага Сусветным паштовым саюзам (СПС) з 1971 года сярод маладых людзей ва ўзросце да 15 гадоў, РУП Белпошта сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь правялі XXI Беларускі маладзёжны конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру.

Творчы конкурс дапамагае ўсвядоміць і ацаніць тую важную ролю, якую адыгрывае паштовая сувязь у нашым грамадстве, а таксама развівае жаданне пісаць лісты сваім сябрам, родным і блізкім. Конкурс падахвочвае моладзь задумацца над простымі, але важнымі рэчамі і выказаць свае думкі, перажыванні, разважанні і пачуцці на паперы.

Для конкурсу 2017 г. была выбрана наступная тэма: «Уяві, што ты саветнік новага Генеральнага сакратара ААН. Якую глабальную праблему ты дапамог (-ла) бы яму вырашыць у першую чаргу? Якой бы савет ты даў (-ла), каб ён справіўся з рашэннем?».

На разгляд камісіі былі прадстаўлены сем лепшых твораў, якія перамаглі на ўзроўні абласных філіялаў і г. Мінска.

Па рэзультатах падвядзення вынікаў конкурсных работ камісіяй, якую ўзначаліла першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Скрыпчык Алена Анатольеўна, былі прысуджаны прызавыя месцы:

· 1-месца: Максімук-Супруновіч Ірына Вячаславаўна, навучэнка 7 «Б» кадэцкага класа ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Брэста», настаўнік — Таркіна Ларыса Аляксандраўна;

· 2-е месца: Богуш Арцём Вадзімавіч, навучэнец 5 «К» класа ДУА «Сярэдняя школа №37 г. Гродна», настаўнік — Капусцінская Вольга Анатольеўна і Протас Сямён Аляксандравіч, навучэнец ДУА «Чэпукоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа», настаўнік — Мілеўская Рэгіна Іванаўна;

· 3-е месца: Лунькоў Антон Аляксеевіч, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва», настаўнік — Лунькова Вольга Пятроўна; Ганчарук Эвеліна Уладзіміраўна, навучэнка 8 «Б» класа, ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна», настаўнік — Балаш Ірына Віктараўна; Уласенка Крысціна Сяргееўна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ельска», настаўнік — Шыкун Алена Іванаўна і Нікіціна Лізавета Дзмітрыеўна, навучэнка гімназіі № 38 г. Мінска, настаўнік — Апянова Іна Вячаславаўна.

Сачыненне Максімук-Супруновіч Ірыны Вячаславаўны, якое заняло першае месца ў ХXI Беларускім моладзевым эпісталярным конкурсе, будзе пераведзена і накіравана ў Міжнароднае бюро Сусветнага Паштовага Саюза (г. Берн, Швейцарыя) для ўдзелу ў 46-ым Міжнародным маладзёжным конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру 2017 года.

Пераможцу і прызёрам конкурсу будуць уручаны памятныя прызы ад РУП «Белпошта».

Да ведама, Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у Міжнародным маладзёжным эпісталярным конкурсе на працягу 21 года, за гэты час прадстаўнікі рэспублікі неаднаразова станавіліся пераможцамі і атрымлівалі заахвочвальныя прызы:

— у 2002 годзе Вікторыя Татарчэнка атрымала заахвочвальную прэмію;

— у 2003 годзе Вікторыя Даніловіч заняла 1 месца (у рамках 32 конкурсу);

— у 2007 годзе Аляксей Гаўрыкаў атрымаў заахвочвальную прэмію;

— у 2008 годзе Раман Шыхлін заняў 2 месца (у рамках 37 конкурсу);

— у 2009 годзе Аліне Бейнер прысуджана 3 месца (у рамках 38 конкурсу);

— у 2010 годзе Святлана Зіневіч заняла 2 месца (у рамках 39 конкурсу);

— у 2016 годзе Віталіна Віннік (12 гадоў) атрымала спецыяльную прэмію — дыплом і памятныя падарункі ад СПС.