Паслугі
Тарыфы

У РУП «Белпошта» падведзены вынікі работы прадпрыемства за 2016 год

9 лютага РУП «Белпошта» праведзены Каардынацыйны савет, на якім былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства за 2016 год і задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў 2017 года.

У працы Каардынацыйнага савета прынялі ўдзел генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч, першы намеснік генеральнага дырэктара Скрыпчык Алена Анатольеўна, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Гвоздзева Таццяна Мікалаеўна, намеснік генеральнага дырэктара па тэхналогіях Пілецкая Наталля Фёдараўна, намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях эканомікі Дзям’яненка Генадзь Леанідавіч, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Дробава Анжаліка Яўгенаўна, дырэктара філіялаў прадпрыемства, вытворчасці «Мінская пошта», аўтатранспартнай вытворчасці, філіяла «Вузел спецыяльнай сувязі», намеснікі дырэктараў філіялаў, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый філіялаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў апарата кіравання і абласных філіялаў РУП «Белпошта».

 

З дакладам па разглядаемаму пытанню выступіў намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях эканомікі Дзям’яненка Генадзь Леанідавіч.

З дакладам аб развіцці інфармацыйных тэхналогій РУП «Белпошта», функцыянаванні РУП «Белпошта» у інфармацыйным асяроддзі сістэмы АІС «Разлік» АРІП выступіла намеснік генеральнага дырэктара па тэхналогіях Пілецкая Наталля Фёдараўна.

У рамках Каардынацыйнага савета былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў філіялаў аб выкананні бізнес-планаў развіцця на 2016 год і прагнозы дзейнасці на 2017 год:

  • дырэктара Брэсцкага філіяла Пух Валянціны Мікалаеўны

  • дырэктара Віцебскага філіяла Максака Сяргея Эдуардавіча

  • дырэктара Гомельскага філіяла Цярэшчанка Галіны Анатольеўны

  • дырэктара Гродзенскага філіяла Пратасевіча Івана Іванавіча

  • дырэктара Мінскага філіяла Шэбека Жанны Васільеўны

  • дырэктара Магілёўскага філіяла Котавай Алены Леанідаўны.

На пасяджэнні былі падведзены вынікі выканання Калектыўнага дагавора РУП «Белпошта» за 2016 год намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях эканомікі Дзям'яненка Генадзем Леанідавічам і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Дробавай Анжалікай Яўгенаўнай.

У рамках правядзення Каардынацыйнага савета перад прысутнымі выступілі галоўны бухгалтар-начальнік кіравання бухгалтарскага ўліку і фінансавага кантролю Кравец Вольга Іванаўна, якая звярнула ўвагу ўдзельнікаў пасяджэння на стан фінансавай дысцыпліны прадпрыемства, а таксама начальнік кантрольна-рэвізійнага аддзела Плужнікаў Сяргей Аляксандравіч з дакладам аб выніках кантрольна-рэвізійнай дзейнасці за 2016 год.

 

У ходзе пасяджэння Каардынацыйнага савета адбыўся канструктыўны дыялог кіраўнікоў прадпрыемства, абмеркаваны праблемныя пытанні.

У завяршэнні пасяджэння Каардынацыйнага савета генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч падвёў вынікі сустрэчы, звярнуўшы ўвагу на прыярытэтныя задачы дзейнасці прадпрыемства на 2017 год і далейшае яго эфектыўнае развіццё.