Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» прадастаўляе паслугу па прымерцы і выкупу тавара пры выдачы паштовых адпраўленняў

Паважаныя кліенты! РУП «Белпошта» заўсёды імкнецца да высокай якасці прадастаўлення паслуг, а таксама годнага ўзроўню абслугоўвання кліентаў. Улічваючы вашыя пажаданні, у рамках пакетаў паслуг «E-commerce» кампанія прапануе новую паслугу па прымерцы і частковага выкупу тавара пры выдачы паштовых адпраўленняў з таварным укладаннем.

Цяпер у кліентаў РУП «Белпошта» будзе магчымасць не толькі атрымаць тавары, заказаныя ў інтэрнэт-крамах, але і на месцы прымерыць іх. Пры неабходнасці, калі тавар не падыдзе, яго можна будзе аформіць на вяртанне.

Паслуга па прымерцы і выдачы паштовых адпраўленняў з таварным укладаннем прадастаўляецца ў вылучаных аб'ектах паштовай сувязі, дзе ўсталяваны прымеркавыя кабіны.

Рабіце пакупкі з камфортам разам з РУП «Белпошта»!