У г.Віцебску наступіла гарачая пара, пачынаюцца святочныя фестывальныя дні. Праграма фестывалю будзе вельмі насычанай: канцэрты, паказы, тэатральныя сустрэчы, вулічныя выступленні музыкаў і танцораў з усяго свету. Але для многіх людзей святочны Віцебск — яшчэ і буйны гандлёвы аб’ект. Бо менавіта падчас фэстывылю можна набыць тавары больш шырокага асартыменту.
Віцебскі філіял РУП «Белпошта» таксама падрыхтаваўся да фестывальных дзён і прапануе жыхарам і гасцям горада наведаць паштовы павільён, размешчаны на вул. Кірава (прыпынак грамадскага гарадскога транспарту — «Камсамольская»).
У павільёне шырока прадстаўлена прадукцыя філатэліі, паштоўкі, паштовыя карткі, сувенірная прадукцыя, а таксама тавары спажывецкага попыту. У павільёне можна выпісаць любімыя выданні, а таксама аформіць заказ на тавары з Паштовай інтэрнэт-крамы.
Увага! Толькі з 11 па 18 ліпеня 2017 РУП «Белпошта» дорыць кліентам Паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by магчымасць бясплатнай перасылкі заказу на суму ад 20 рублёў да аддзялення паштовай сувязі па тэрыторыі Беларусі! Не ўпусціце ўнікальную магчымасць парадаваць сябе і сваіх блізкіх прыемнымі пакупкамі на выгадных умовах.
Госці і ўдзельнікі фестывалю змогуць адправіць арыгінальнае «Славянскае прывітанне» з Віцебска сваім блізкім і сябрам. Паштовая скрыня ўсталявана каля ўваходу ў павільён!
У рамках фестывалю 13 ліпеня ў АПС Віцебск-15 (пр-т Маскоўскі, д.10) будзе праводзіцца памятнае спецгашэнне, прысвечанае XXVI Міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». А з 14 па 19 ліпеня спецгашэнне будзе праводзіцца ў паштовым павільёне па вул.Кірава.
Жадаем усім жыхарам і гасцям святочнага настрою і запрашаем у паштовы павільён!
Рэжым працы павільёна:
10.07.2017 - 19.07.2017
з 9.00 да 22.00.