Паважаныя калегі!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і светлым святам Раства Хрыстова!
Няхай надыходзячы год захавае ў сабе ўсё самае добрае з года адыходзячага і прынясе вам гармонію ў душы, мудрасць у прыняцці рашэнняў, невычэрпныя жыццёвыя сілы і творчую энергію.
Няхай праца прыносіць радасць, дабрабыт не пакідае ваш дом, а здароўе і поспех будуць вашымі заўсёдашнімі спадарожнікамі.
Са святам і шчаслівага Новага года!
Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» У. У. Матусевіч