Паслугі
Тарыфы

Інтэрнэт-сэрвіс «Віншаванні са святамі»

Павіншаваць блізкіх і знаёмых з любімымі святамі і знамянальнымі падзеямі ў жыцці заўсёды прыемна і незабыўна! Пісьмо з віншаваннямі ў канверце — цудоўная нагода перадаць цёплыя словы ўдзячнасці і любові адрасату.

«Віншаванні са святамі» — унікальны інтэрнэт-сэрвіс РУП «Белпошта», з дапамогай якога любы жадаючы можа аформіць заказ на віншавальнае пісьмо на адрас родных, сяброў або партнёраў да дзяржаўных і прафесійных свят.

Пісьмо з пажаданнямі на маляўнічым бланку ў канверце можна адправіць па ўсёй тэрыторыі краіны.

Аплаціць заказ вы можаце банкаўскімі плацежнымі карткамі міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard.

Закажыце маляўнічае пісьмо з цёплымі пажаданнямі, якое захочацца захаваць і перачытваць зноў і зноў!