Паслугі
Тарыфы

«Адпраўце вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны». Супрацоўнікі РУП «Белпошта» правялі святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі

У рамках святкавання Дня Перамогі па добрай традыцыі РУП «Белпошта» правяло святочныя мерапрыемствы.

Па ўсёй рэспубліцы ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі г. Мінска, Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях, парках і на тэрыторыях мемарыяльных комплексаў прайшлі промамерапрыемствы «Адпраўце вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны».

Усе жадаючыя маглі падпісаць паштовыя карткі ў адрас ветэранаў са словамі падзякі за мір на роднай зямлі. Святочныя вестачкі з віншаваннямі супрацоўнікі РУП «Белпошта» даставяць ветэранам бясплатна.

Усяго на адрас ветэранаў у перыяд святкавання Дня Перамогі было адпраўлена каля 8 тысяч пісем па ўсёй рэспубліцы.

Мерапрыемствы знайшлі гарачы водгук не толькі ў беларусаў, але і шматлікіх гасцей нашай рэспублікі. Асаблівую цікавасць праявілі прадстаўнікі маладога пакалення: рабяты з трапятаннем пісалі віншаванні з Днём Перамогі і дзякавалі за магчымасць асабіста напісаць цёплыя словы ветэранам.