РУП «Белпошта» прадстаўляе навінку — упакоўку з аплачанай перасылкай!
Каробка ці пластыкавы пакет S, M, L са штрых-кодам, куды можна змясціць усё, што дазволена да перасылкі, і адправіць пасылку ці заказны дробны пакет у любы населены пункт Беларусі без узважвання і па адзіным тарыфе.
Скарыстацца паслугай — лёгка! Вам неабходна толькі:
1.Набыць упакоўку патрабаванага памеру ў інтэрнэт-магазіне shop.belpost.by, у аб’ектах паштовай сувязі, у паштовага кур’ера на даму/у офісе:
Від упакоўкі | Памер, мм | Тарыф па Беларусі, руб. | |
Скрыні гофракартонныя | S(270х175х60) | 5,50 | |
M(320х220х110) | 8,00 | ||
L(400х250х200) | 12,00 | ||
Канверты пластыкавыя | S(229х324) | 3,00 | |
M(280х380) | 5,00 | ||
L(320х355) | 6,50 |
2. Упакаваць тавар, выключаючы доступ да ўкладання.
3. Запісаць/сфатаграфаваць нумар штрых-кода для адсочвання статусу адпраўлення на сайце www.belpost.by.
4. Перадаць аформленае адпраўленне паштоваму кур’еру на даму/у офісе або аператару на касе са спецыяльным стыкерам.
Скарыстацца паслугай могуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы або рамеснікі.
РУП «Белпошта» — з намі лёгка і проста!