У адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 66 з 28.08.2019 зменяцца тарыфы на ўніверсальную паслугу па перасылцы простай пісьмовай карэспандэнцыі (паштовай карткі, ліста, бандэролі) па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Так, перасылка простай паштовай карткі, простага ліста масай да 20 г будзе каштаваць 0,54 рубля, і павялічыцца на 6 капеек. Тарыфы на ўніверсальныя паслугі паштовай сувязі не змяняліся са снежня 2018 года.
Адначасова зменяцца тарыфы на некаторыя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі ў сярэднім на 5 працэнтаў. Так, кошт перасылкі заказнога ліста масай да 20 г павялічыцца на 10 капеек і складзе для фізічных асоб 1,90 рубля, для юрыдычных асоб — 1,98 рубля. Таксама нязначна зменяцца тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, паслугі «Паштовы кур’ер», некаторыя дадатковыя паслугі.
Павышэнне тарыфаў не закране паслуг па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў.
Усе змены будуць актуалізаваны 28.08.2019 у раздзеле «Тарыфы» http://www.belpost.by/tariff