У рамках святкавання Міжнароднага дня сяброўства 28 ліпеня Белпошта правяла ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Меджународный дзень сяброўства». Кампанія падарыла кліентам магчымасць знайсці новых сяброў па перапісцы і стаць удзельнікам папулярнага ва ўсім свеце online-праекта посткросінг.
Кожнаму кліенту пры набыцці паштовай прадукцыі больш чым на 6 рублёў былі ўручаны паштовыя сувеніры — наборы картачак для посткросінгу.
У рамках мерапрыемства спецыялісты кампаніі таксама пазнаёмілі кліентаў з навінкамі і акцыямі Паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by, у тым ліку прадставілі новы акцыйны каталог «Школьны базар 2017».
Промамерапрыемства, у якім прынялі ўдзел сотні кліентаў па ўсёй краіне, стала выдатнай нагодай яшчэ раз нагадаць пра сяброўства — важнай нагодзе, якую трэба шанаваць і дпражыць. Напісаныя сваёй рукой цёплыя і пяшчотныя словы разляцеліся ў розныя куткі нашай планеты, дорачы радасць кожнаму адрасату.
Таксама ў мерапрыемстве «Міжнародны дзень сяброўства», якое праводзілася ў сталічным паштамце, прынялі ўдзел пастаянныя кліенты беларускай пошты — посткросеры, сярод якіх і журналіст БелТА Насібулін Раміль Фарукавіч. З велізарным задавальненнем ён не толькі асвятляў дадзенае мерапрыемства, але і прымаў актыўны ў ім удзел, выказваючы падзяку беларускай пошце за выдатную магчымасць у чарговы раз далучыцца да папулярнага ва ўсім свеце руху посткросінг і атрымаць у падарунак набор маляўнічых картачак.
Адна з каштоўнасцей посткросінгу — гэта цёплыя пажаданні, якія прыходзяць за тысячы кіламетраў, даюць унікальную магчымасць сабраць дзіўную калекцыю картачак, дзе захаваліся адметнасці з усяго свету, расказаць пра сваю краіну і знайсці новых сяброў па перапісцы.
РУП «Белпошта» актыўна падтрымлівае рух «посткросінг». З 2009 года выраблена больш за 700 сюжэтаў паштовых картачак розных тэматык: флора і фаўна Беларусі, прыгожыя нацыянальныя касцюмы, народныя промыслы і стравы, святы і абрады, творы мастацтва, помнікі архітэктуры і многае іншае.
Уступайце ў групы РУП «Белпошта» і пазнавайце навіны першымі: