Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» абвяшчае конкурс «Лепшы матэрыял пра пошту» сярод журналістаў друкаваных і электронных СМІ

Конкурс «Лепшы матэрыял пра пошту» сярод журналістаў друкаваных і электронных СМІ прымеркаваны да Года Навукі і праводзіцца з мэтай падтрымкі журналістаў, якія пішуць на паштовую тэму, інфармавання аб дасягненнях, паслугах прадпрыемства, новых формах абслугоўвання кліентаў, адлюстравання гісторыі і перспектыў развіцця паштовай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь, пра паштовыя дынастыі.

Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 чэрвеня па 1 снежня 2017 года. На конкурс прадастаўляюцца работы, апублікаваныя ці якія выйшлі ў эфір у друкаваных і электронных СМІ ў перыяд правядзення конкурсу.

Тэма конкурсных работ — «РУП «Белпошта»: традыцыі, інавацыі, прафесіяналізм».

Журы вызначае пераможцаў у наступных групах:

I — Друкаваныя СМІ: рэспубліканскія, абласныя і гарадскія выданні;

II — Друкаваныя СМІ: раённыя выданні;

III — Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ;

IV — Інтэрнэт-сайты (сайты інфармацыйных агенцтваў, парталаў і інш.);

У конкурсных працах адлюстроўваюцца:

· укараненне сучасных тэхналогій у вытворчасць прадпрыемства, развіццё новых паслуг, дасягненні ў галіне паштовай сувязі і інш.;

· прафесіяналізм паштовых работнікаў, культура абслугоўвання кліентаў, значнасць паштовых прафесій, працоўныя дынастыі;

· новыя формы абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб (стацыянарныя і перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі, цэнтры «Бізнес-пошта» і інш.);

Заяўкі на ўдзел у конкурсе, а таксама конкурсныя работы накіроўваюцца поштай да 6 снежня 2017 года ўключна па адрасе: а/с «Белпошта», 220050 г. Мінск з паметкай Конкурс «Лепшы матэрыял пра пошту». Відэа — і радыёматэрыялы прымаюцца ў лічбавым фармаце на DVD і CD дысках поштай або на электронны адрас orlova@belpost.by.

У выпадку размяшчэння конкурсных работ у электронных версіях СМІ, неабходна дадаткова накіраваць спасылку на работу на электронны адрас orlova@belpost.by.

Вынікі конкурсу будуць падводзіцца ў снежні 2017 года на падставе прадстаўленых работ і заявак на ўдзел у конкурсе. Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.

Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць у начальніка сектара па сувязях з грамадскасцю і ўнутраных камунікацыях упраўлення маркетынгу Арловай Алены Уладзіміраўны па тэлефоне: +375 17 327 30 55, па электроннай пошце orlova@belpost.by.

ЗАЯЎКА  на ўдзел у конкурсе.

Палажэнне аб конкурсе.