Паслугі
Тарыфы

Тэрміналы самаабслугоўвання SmartPOST. Самастойна адпраўляйце заказныя лісты і эканомце свой час!

З мэтай паляпшэння якасці прадастаўлення паштовых паслуг РУП «Белпошта» развівае ў аддзяленнях паштовай сувязі сетку прылад самаабслугоўвання па адпраўцы заказной пісьмовай карэспандэнцыі вагой да 2-х кг па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аплата за паслугі адбываецца наяўнымі грашыма і з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных рознымі банкамі. Прылады SmartPOST аснашчаны вагамі, прынтэрам, накапляльнікам для захоўвання паштовых адпраўленняў.

Парадак адпраўкі пісьма просты і даступны кожнаму карыстальніку:

  • Пакласці пісьмо на вагі і выбраць рэжым «Паштовыя паслугі» / «Прыём заказнога пісьма»;
  • Выбраць тып адпраўніка, увесці прозвішча, імя, імя па бацьку, адрасныя дадзеныя адпраўшчыка і атрымальніка, выбраць спосаб аплаты і зрабіць аплату;
  • У пацверджанне аказанай паслугі друкуюцца квітанцыя, а таксама адрасны ярлык з прысвоеным штрых-кодам, які наляпляецца на асабовы бок канверта;
  • Пісьмо апускаецца ў спецыяльны праём пад вагамі.

Дадаткова на прыладзе самаабслугоўвання можна без камісіі аформіць падпіску на друкаваныя СМІ, аплаціць камунальныя паслугі, паслугі мабільных аператараў, Інтэрнэт-правайдэраў і інш.