Апошнім часам на тэрыторыі рэспублікі назіраецца рост колькасці зваротаў грамадзян, звязаных з крадзяжом грашовых сродкаў, учыненых з выкарыстаннем сацыяльных сетак, розных Інтэрнэт-рэсурсаў, калі карыстальнік падае рэквізіты сваёй банкаўскай аплатнай карты трэцяй асобе.
Для таго каб не стаць ахвярай кіберзлачынца, неабходна выконваць наступныя простыя правілы:
· Усталёўваць дадаткі толькі з PlayMarket, AppStore ці з правераных крыніц;
· Звяртаць увагу, да якіх функцый гаджэта дадатак запытвае доступ;
· Абменьвацца паведамленнямі ў сацсетках і месанджарах, толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы, не рэагуючы на сумнiўныя просьбы і прапановы;
· Выкарыстоўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (антывірус, пашырэнне для браўзера), каб пазбегнуць наведвання сумнiўных сайтаў.
Не рэкамендуецца:
• Пераходзіць па неправераных спасылках;
• Уводзіць інфармацыю на сайтах, калі злучэнне не абаронена;
• Размяшчаць персанальную і кантактную інфармацыю пра сябе ў адкрытым доступе;
• Выкарыстоўваць указанне геалакацыі на фота ў пастах;
• Адказваць на крыўдныя выразы і агрэсію ў сацсетках — лепш напішыце пра гэта адміністратару рэсурса;
• Ужываць ненарматыўную лексіку пры зносінах;
• Усталёўваць дадаткі з нізкім рэйтынгам і адмоўнымі водгукамі.
Памятайце! Каб не стаць ахвярай злачынства і захаваць свае грашовыя сродкі, не перадавайце картку трэцім асобам, не паведамляйце рэквізіты банкаўскай аплатнай карты, паролі доступу да інтэрнэт-сэрвісаў, звесткі, якія паступаюць на тэлефон у СМС.